Хакерская групоўка «Кіберпартызаны» апублікавала матэрыялы праслухоўвання тэлефоннай размовы двух міліцэйскіх начальнікаў у верасні 2020 года.
На запісу першы намеснік начальніку УУС Менаблвыканкаму Віталь Казлоў і начальнік ГУАПП міліцыі грамадскай бяспекі МУС Раман Мельнік абмяркоўваць сітуацыю з пратэстамі на Меншчыне.
На жанчын, якія бралі з сабой на акцыі дзяцей, сілавікі прапаноўваць ціснуць праз сацыяльныя службы – нібыта тыя ставяць сваіх дзяцей у «сацыяльна небяспечнае становішча». Мельнік спасылаецца на званок віцэ-прэмʼера Ігара Петрышэнкі, які даў загад «жанчын з дзецьмі ідэнтыфікаваць, матэрыялы накіроўваць у камісію па справах няпоўнагадовых», а самі паседжанні камісіі здымаць на відэа.
«Напружвайце гэтую камісію па справах непаўналетніх, няхай з гэтымі мамкамі разбіраюцца яны. Як гэта зрабіць – прадумайце», – рэзюмуе Мельнік.
Варта адзначыць, што ўлады фактычна і не хавалі гэтыя захады. У верасні Ігар Петрышэнка публічна заявіў, што ўсе факты ўдзелу дзяцей у незаконных вулічных акцыях атрымаюць прававую ацэнку, іх бацькі панясуць адказнасць.
Таксама Казлоў і Мельнік абмяркоўвалі пратэсты ў шахцёраў у Салігорску. Як вынікала з размовы, міліцыя атрымала каманду працаваць са страйкоўцамі больш акуратна, чым з іншымі пратэстоўцамі. «З рабацягамі трэба асцярожна, з кандачка не пойдзеш, па галаве не надаеш», – кажа Мельнік.
РР belsat.eu