Палітвязня Дзяніса Максімава асудзілі да 2 гадоў калоніі


У Менскім гарадскім судзе 26 кастрычніка 2022 года быў вынесены вырак палітвязню Дзянісу Максімаву: яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 200 базавых велічыняў (42 200 рублёў).

Максімаў быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 году за каментары ў інтэрнэце наконт гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцара. З таго часу ён знаходзіцца пад вартай, у жодзінскай турме.

Суддзя Настасся Папко прызнала палітвязня вінаватым паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»).

Нагадаем, што за каментары пасля гібелі супрацоўніка КДБ у Беларусі затрымалі больш за 200 чалавек. Судовыя працэсы пачаліся яшчэ ў студзені 2022 года. З тых часоў суды адбываюцца рэгулярна, і часцей за ўсё каментатарам прызначаюць менавіта пазбаўленне волі.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў