На «Гродна Азот» заплацяць працоўным за вакцынацыю 250 рублёў


Кіраўніцтва «Гродно Азота» абяцае заплаціць працаўнікам, якія пройдуць вакцынацыю ад каронавіруса да 3 снежня, прэмію па 250 рублёў. Пра гэта паведамляе газета прадпрыемства «Гродненский химик».

Вакцынацыя работнікаў і студэнтаў БНТУ.
Фота: Максім Кубарскі / Медыяцэнтр БНТУ

Такое рашэнне было прынята на апошняй нарадзе кіраўнікоў «Гродна Азот». Ідэю заахвочвання за вакцынацыю супрацоўнікаў выказаў намеснік генеральнага дырэктара па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Рамуальд Барсук.

На нарадзе таксама заявілі, што самае галоўнае пытанне для прадпрыемства – гэта бесперабойная праца вытворчасці, якая напрамую залежыць ад здароўя і працаздольнасці супрацоўнікаў.

Раней аб узнагароджанне за вакцынацыю заяўлялі на Менскім трактарным заводзе, Менскім маторным заводзе і «Камунарцы».

Hавiны
Чытачы «Белсату» пра сітуацыю з COVID-19: «Загадалі медыкам, каб нідзе не было чаргі»
2021.10.26 17:31

АД, belsat.eu

Стужка навінаў