ГУБАЗіК затрымаў мужчыну за лозунг «Жыве Беларусь!»


Мужчыну затрымалі за напісаны лозунг «Жыве Беларусь!», які ў тэлеграм-канале сілавікоў называюць «нацысцкай крычалкай на ўкраінскі манер».

Затрыманы за лозунг «Жыве Беларусь!».
Фота: скрыншот з відэа

У праўладным тэлеграм-канале з’явілася «пакаяннае» відэа з мужчынам, якога абвінавачваюць у тым, што ён у сваіх сацыяльных сетках «падтрымліваў нацызм і экстрэмізм, а дома захоўваў і выкарыстоўваў БЧБ-сімволіку», а таксама «дадумаўся ў сябе на ўчастку напісаць нацысцкую крычалку на ўкраінскі манер» (пры гэтым на відэа мужчыну здымаюць на фоне лозунгу «Жыве Беларусь!»).

Як вядома, пасля 2020 года сілавікі затрымліваюць людзей за выкарыстанне беларускіх нацыянальных сімвалаў: герба «Пагоня», бела-чырвона-белага цяга ці вокліча «Жыве Беларусь!».

Так, у жніўні 2023 года быў затрыманы беларус за тое, што размяшчаў выяву герба «Пагоня» на танку ў кампутарнай гульні «World of Tanks». Не аднойчы пры затрыманні людзей прымушалі выціраць ногі ці станавіцца на нацыянальны сцяг.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў