Гарналыжны комплекс «Лагойск» пойдзе з малатка


1 лістапада пройдзе аўкцыён, на якім у якасці лота выстаўлены гарналыжны комплекс «Лагойск».

Гарналыжны комплекс «Лагойск».
Фота: bestbelarus.by

Пачатковы кошт лота складае 23,998 мільёна беларускіх рублёў. Таргі пройдуць на пляцоўцы «Белрэалізацыя».

Заяўкі ўдзельнікаў падаюцца з 2 па 31 кастрычніка. Калі пакупнік будзе толькі адзін, яму будзе зроблена 5%-я скідка.

На гарналыжным курорце налічваецца пяць трасаў для спускаў на лыжах і сноўбордах, агульная працягласць якіх складае 3679 метраў, таксама тут ёсць пункты пракату, гасцявыя дамкі, лазні, саўны, атракцыёны і шмат іншых аб’ектаў, неабходных для адпачынку.

Комплекс быў адкрыты 24 студзеня 2004 года і стаў першым гарналыжным курортам, які з’явіўся ў Беларусі. Яго пабудовай займаўся вядомы бізнесмен Юры Чыж, а створаны ён быў на базе філіяла ААТ «Трайпл». На адкрыцці аб’екта прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка.

Раней Юрыя Чыжа называлі «галоўным гаманцом» Аляксандра Лукашэнкі. Але ён страціў прыхільнасць уладаў і нават трапіў за краты, а пасля вызвалення абвінаваціў сваю былую сям’ю ў тым, што яна захапіла ягоны бізнес.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў