Толькі 2 млн беларусаў пачалі вакцынацыю ад каронавірусу. Дзе можна атрымаць вакцыну


Вакцыну можна атрымаць не толькі ў паліклініцы, але і ў гандлёвым цэнтры. Але вельмі шмат беларусаў не хочуць вакцынавацца, нягледзячы на штодзённыя навіны пра дзясяткі смерцяў ад COVID-19.

Па стане на 26 верасня 2 мільёны і 9 тысяч беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны ад COVID-19, сцвярджае Міністэрства аховы здароўя. Дзве дозы атрымалі 1,571 млн чалавек. Гэта ўсяго толькі 21,5 % насельніцтва з адной прышчэпкай і 16,8 % цалкам вакцынаваных.

У Літве тым часам вакцынаваныя 60 % дзвюма дозамі і 64 % прынамсі першай, у Польшчы – 51 % і 52 % адпаведна, у Латвіі – 44 % і 48 %, у Расеі – 29 % і 33 %. Ад Беларусі адстае толькі Украіна, дзе цалкам вакцынаваныя 13 % насельніцтва, а 16 % атрымалі прынамсі адну дозу.

З вакцынаў у Беларусі прапануюць расейскую вакцыну «Спутник V» (Гам-КОВИД-Вак) расейскага і беларускага разліву, а таксама вакцыну кітайскай кампаніі «Sinopharm». Нядаўна пачалі вакцынацыю аднакампанентнай расейскай вакцынай «Спутник Лайт». Пра закупкі іншых вакцынаў пакуль толькі разважаюць.

Пунк вакцынацыі ад COVID-19 у ГЦ «МОМА». Менск, Беларусь. 25 чэрвеня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Вакцынавацца можна ў шматлікіх паліклініках і лякарнях, а таксама ў буйных гандлёвых цэнтрах, на некаторых заводах, у асобных прыватных медцэнтрах на менскім чыгуначным вакзале і сталічным на Камароўскім рынку. Поўны спіс пунктаў вакцынацыі ёсць на сайце Мінздароўя. Шмат дзе прапануюць вакцынацыю без запісу, паводле жывой чаргі.

Hавiны
Дзе і на якіх умовах могуць прышчапіцца беларусы ў суседніх краінах?
2021.09.23 15:00

Колькі беларусаў хацелі б вакцынавацца, а колькі не хочуць прынцыпова, дакладна не вядома. Інстытут сацыялогіі нядаўна заяўляў, што да вакцынацыі ставяцца адмоўна 42 % беларусаў, але гэта вынікі апытанняў сакавіку 2021 года, калі вакцынацыя была далёкай ад масавай.

Ды падобны вынік атрымаў партал TUT.by у сённяшнім апытанні ў Telegram, дзе прагаласавалі больш за 36 тысяч чытачоў: 40 % не вакцынаваліся і не плануюць, 23 % яшчэ не рабілі прышчэпкі, але збіраюцца, 29 % вакцынаваліся ў Беларусі, 8 % – за мяжой.

Hавiны
«Проста наведайце бліжэйшыя могілкі». Беларускі лекар даў параду тым, хто не гатовы да вакцынацыі
2021.09.26 19:46

Толькі паводле афіцыйнай статыстыкі Мінздароўя, якая не выклікае даверу, у Беларусі памерлі 4102 чалавекі, хворыя на каронавірус. Верагодна, ад каронавірусу памерла ў разы больш – звыш 20 тысяч чалавек толькі за 2020 год.

АА belsat.eu

Стужка навінаў