HBO зноў збіраецца здымаць серыял паводле кнігі Алексіевіч, а ў Беларусі ейныя творы хочуць праверыць на экстрэмізм


Паводле кнігі Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» здымуць тэлевізійны серыял, распавёў расейскі выдавец кніг набэліянткі Барыс Пастэрнак.

Кніга Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» з подпісам аўтаркі.
Фота: labirint.ru

«Пасля ашаламляльнага поспеху «Чарнобылю», знятага амерыканскай стрымінгавай кампаніяй HBO, за правы на новы серыял разгарнулася міжнародная канкурэнцыя. Не магу пакуль выдаваць падрабязнасцяў, але дамова падпісаная, падрыхтоўчы перыяд пачаўся», – распавёў Пастэрнак.

Са словаў Святланы Алексіевіч, пра сцэнар пакуль нічога невядома, хаця, паводле яе, з прычыны вайны ва Украіне праект паставілі на паўзу. Але пра яго адмену гаворкі не ідзе. Пісьменніца ж не возьме ўдзелу ў напісанні сцэнара да серыялу.

Разам з тым кнігі адзінай нобэлеўскай лаўрэаткі ў Беларусі могуць прызнаць экстрэмісцкімі. Так, нядаўна кнігі Алексіевіч сканфіскавалі з бібліятэкі ў Дрыбінскім раёне. Як высветлілі журналісты парталу «Зеркало», іх адправілі на праверку ў рэспубліканскую камісію экстрэмізму пасля таго, як у Міністэрства культуры «паступіў зварот».

«Пакуль камісія не дасць заключэння, мы нічога… Ад Міністэрства культуры ніякага загаду не было па Алексіевіч, каб забіраць з фондаў», – сказалі ў ведамстве.

На пытанне, як можна падазраваць у экстрэмізме кнігі нобэлеўскай лаўрэаткі, у Міністэрстве культуры адказалі, што камісія разбярэцца. І ў яе нібыта «бываюць станоўчыя рашэнні, бываюць адмоўныя».

Аб’ектыў
Барацьба з «няправільнай» літаратурай
2022.07.30 23:05

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў