Расейскія СМІ паведамілі, што Анжаліку Агурбаш выклікалі на допыт. Памочніца спявачкі абвяргае інфармацыю


На расейскім сайце 5-tv.ru з’явілася інфармацыя, што 27 жніўня артыстку выклікалі на допыт у маскоўскі аддзел паліцыі ў сувязі з абвяшчэннем яе ў вышук праз беларускія ўлады. Памочніца спявачкі сцвярджае, што гэта няпраўда, піша Sputnik Беларусь.

«Мы зараз на мерапрыемстве. Ніхто яе не затрымліваў, і ніхто яе не дапытваў. У нас свецкае мерапрыемства цяпер праходзіць. Анжаліка знаходзіцца побач са мной, у дасяжнасці пяці крокаў», – перадае Sputnik Беларусь словы памочніцы артысткі са спасылка на інфармацыйнае агенцтва ТАСС.

У верасні мінулага году Анжаліку Агурбаш затрымлівалі недалёка ад беларускай амбасады ў Маскве, дзе тады сабраліся нязгодныя з вынікамі выбараў. У ліпені бягучага году ў дачыненні да Агурбаш у Беларусі была распачатая крымінальная справа за распальванне сацыяльнай варожасці і публічную абразу Лукашэнкі. Генеральная пракуратура Беларусі санкцыянавала арышт Агурбаш. Спявачцы пагражае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
Анжаліка Агурбаш футравай справы не каментуе, але дэпартацыі з Расеі не баіцца і ўцякаць адтуль не збіраецца
2021.06.08 17:08

 

Hавiны
Генпракуратура Беларусі запатрабавала ад Расеі выдаць спявачку Анжаліку Агурбаш
2021.07.05 14:44

Беларусь накіравала ў Расею запыт аб выдачы спявачкі для прыцягнення яе да крымінальнай адказнасці. Аднак у Анжалікі цяпер расейскае грамадзянства, таму, згодна з расейскімі законамі, яе могуць апытаць, але экстрадыцыя ў яе дачыненні немагчымая.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў