Амаль траціна беларускага бюджэту ідзе на чыноўнікаў і сілавікоў


Фота: Белсат

Удзельная частка выдаткаў рэспубліканскага бюджэту Беларусі на «агульнадзяржаўную дзейнасць» (чыноўнікі, ідэолагі і сілавікі) у 2021 годзе вырасла да 28,9 % ад усіх выдаткаў.

Як адзначае тэлеграм-канал «Экономика Беларуси», «кожны трэці рубель з сабраных падаткаў, збораў, мытаў і дывідэндаў (выплачаных прадпрыемствамі дзяржаўнай формы ўласнасці) сышоў на падтрыманне ўстойлівасці кіроўнага рэжыму».

У 2020 годзе на агульнадзяржаўную дзейнасць сышло 23,3 % сродкаў з дзяржаўнага скарбу, або менш за чвэрць.

Hавiны
Санкцыі раскошы не перашкода. Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі купляе тры «Audi A8» за Br 900 тыс.
2021.08.25 12:05

Нагадаем, што на сайце дзяржаўных закупаў Беларусі з’явілася інфармацыя пра электронны аўкцыён ад Кіраўніцтва справамі Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле звестак аўкцыёну, аўтатранспартавая дзяржаўная ўстанова «Белтрансспецаўта» Кіраўніцтва справамі хоча набыць тры аўтамабілі «Audi A8».

Агульны кошт планаванага набытку – Br 900 тысячаў, або каля $ 360 тысячаў. Іх крыніца – бюджэтныя сродкі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў