Уначы ўкраінскія вайскоўцы зноў абстралялі Антонаўскі мост


Сілы ЗСУ зноў нанеслі ўдар па Антонаўскім мосце ў акупаваным Херсоне.

Расейскія ўлады запэўніваюць, што мост усё яшчэ стаіць, аднак рух па ім цалкам закрылі пасля абстрэлаў з установак HIMARS. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Кірыла Стрэмаусаў. Гэта найважнейшая пераправа для забеспячэння арміі РФ.

Антонаўскі мост.
Фота: firstregion.com.ua

Паводле Стрэмаусава, за некалькі гадзінаў па мосце выпусцілі больш за 10 ракетаў – некаторыя з іх перахапіла СПА, але некаторыя патрапілі ў мост. Пры гэтым ён сцвярджае, што збудаванне не было цалкам разбуранае. Напярэдадні ўвечары акупацыйныя ўлады сцвярджалі, што мост увогуле не быў пашкоджаны.

Раніцаю 27 ліпеня ўдар па мосце пракаментаваў і ўкраінскі бок. «Праца нашай артылерыі настолькі педантычная і ювелірная, што больш накіраваная на дэмаралізацыю войска праціўніка. Таму ўдары па Антонаўскім мосце былі. Але яны былі філігранныя», – заявіла ў тэлеэфіры кіраўніца прэс-службы камандавання «Поўдзень» Наталля Гумэнюк.

Антонаўскі мост у акупаваным Херсоне – гэта найважнейшая пераправа для забеспячэння арміі РФ на правым беразе. Раней мост ужо атрымаў пашкоджанні ў выніку абстрэлаў некалькі дзён таму. Тады рух па ім часткова абмежавалі.

Hавiны
МВФ: Глабальны эканамічны рост запавольваецца на фоне змрочных і больш нявызначаных перспектыў
2022.07.26 18:33

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў