Прарасейскія хакеры атакавалі ўрадавыя сайты Літвы з-за частковага прыпыненне транзіту ў Калінінград


У панядзелак 26 чэрвеня некалькі літоўскіх дзяржаўных сайтаў падвергліся кібератакам з боку прарасейскіх хакераў, паведамляе Delfi. У іх ліку – сайты МУС, Мінабароны, МЗС, Мінюста і Дзяржаўнай падатковай інспекцыі. Праца сайтаў была часткова ці цалкам прыпыненая. Верагодна, гэта быў DDOS-напад.

Адказнасць на сябе ўзяла звязаная з Расеяй хакерская групоўка «Killnet».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Marco Verch / Flickr, CC BY 2.0

Сябры групоўкі «Killnet» у сваім тэлеграм-канале напісалі: «У дадзены момант мы парушылі працу ўсёй онлайн-бухгалтэрыі Літвы». Таксама хакеры паведамілі, што парушылі працу сайтаў аэрапорту Вільнюса, аэрапорту Каўнаса, аэрапорту Палангі і сэрвісу «Lietuvos oro uostai» («Літоўскія аэрапорты»). Старонка сайтаў альбо не загружаецца наогул, альбо з’яўляецца надпіс «Не атрымоўваецца атрымаць доступ да сайта».

Хакеры заявілі, што такім чынам яны хочуць прымусіць Літву «неадкладна адмяніць сваё рашэнне аб забароне транзіту расейскіх грузаў з Калінінградскай вобласці ў Расею». Раней гаварылася аб тым, што падчас хакерскай атакі пацерпяць 500 літоўскіх кампаній.

На мінулым тыдні Літва пад уплывам уведзеных санкцый ЕЗ супраць Расеі і Беларусі абмежавала транзіт з Расеі ў Калінінградскую вобласць. Гэтае рашэнне імгненна выклікала негатыўную рэакцыю ў Крамлі, а ва ўрадзе заявілі, што адкажуць на ўведзеныя Вільняй абмежаванні на транзіт, паабяцаўшы, што грамадзяне краіны адчуюць гэты адказ.

Групоўка прарасейскіх хакераў «Killnet» абвясціла вайну «недружалюбным» Расеі краінам яшчэ ў сярэдзіне траўня.

Hавiны
Прэзідэнт Літвы: «Пра саступкі ў калінінградскім транзіце не можа быць і гаворкі»
2022.06.25 17:37

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў