Беларусы з палка «Пагоня» далі прысягу і ўвайшлі ў склад ЗСУ


Беларусы, якія далучыліся да палка «Пагоня» і прайшлі вайсковае рыхтаванне, далі ўрачыстую прысягу і ўвайшлі ў шэрагі ЗСУ. Гаворка пра некалькі дзясяткаў вайскоўцаў, паведамляе старонка ў Facebook 1-й асобай брыгады спецыяльнага прызначэння імя Івана Багуна.

Вайскоўцы палка «Пагоня» далі прысягу.
Фота: Перша Окрема Бригада Спеціального Призначення ім. Івана Богуна / Facebook

«Мы легіён! У гэтай праўдзе яшчэ раз пераканаліся грамадзяне самай паняволенай нацыі ў Еўропе, Беларусі, у тыя дні, калі далучыліся да брацтва Багуна. Самая паняволеная, бо яе падняволіў спачатку раз’юшаны трактарыст Лукашэнка, а потым крывавы тэрарыст Пуцін», – гаворыцца ў заяве жаўнераў палка «Пагоня».

Вайскоўцы адзначаюць, што беларусы лепш за ўсіх разумеюць, што гэтую вайну за незалежнасць Украіны і Беларусі можна выйграць толькі на полі барацьбы. Менавіта з гэтай нагоды дзясяткі беларусаў сталі пад сцягамі ЗСУ, даючы прысягу на вернасць украінскаму народу.

Нагадаем, што полк «Пагоня» стварылі ў сакавіку. Адным з ініцыятараў фармавання стаўся былы рэстаратар Вадзім Пракоп’еў. Для разгортвання дзейнасці быў створаны адмысловы рэкрутынгавы цэнтр у Варшаве.

Артыкулы
Вадзім Пракоп’еў пра падраздзяленне «Пагоня»: Мазгі ўжо пабудаваныя – будзем прырастаць мускуламі
2022.05.19 17:21

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў