Падводныя скульптуры на Вялікім Бар'ерным рыфе і ракетны абстрэл па Дняпры. Здымкі тыдня


Ад развітання з загінулым у Бахмуце беларусам і ракетнага ўдару па Дняпры ва Украіне да вывяржэння вулкану Мэрапі ў Інданезіі і пажару на гістарычнай славутасці Філіпінаў – сабралі галоўныя падзеі тыдня ў фотаздымках.

Камандзір палка Кастуся Каліноўскага з пазыўным Кіт развітваецца з загінулым ваяром палка і заснавальнікам «Белага легіёну» Міраславам Лазоўскім. Кіеў, Украіна. 26 траўня 2023 года.
Фота: Белсат
Баявік Талібану стаіць на варце, пакуль жанчыны чакаюць харчовых пайкоў ад групы гуманітарнай дапамогі ў Кабуле, Афганістан.
Фота: Ebrahim Noroozi / AP Photo / East News
Падчас расейскага ракетнага ўдару па Дняпры пацярпела мясцовая паліклініка, у выніку чаго загінулі 2 чалавекі і больш за 30 пацярпелі.
Фота: Mikhailo Moskalenko / AFP / East News
Дзеці гуляюць у футбол з пластыкавай бутэлькай перад разбуранымі будынкамі ў трушчобным раёне ў Кунгу (Koungou). Францыя накіравала паліцыю і бульдозеры, каб расчысціць трушчобы на востраве Маёт (Mayotte) ў Індыйскім акіяне, што азначае пачатак даўно абяцанай аперацыі па барацьбе з няякасным жыллём і нелегальнай міграцыяй. Маёт, Францыя.
Фота: Philippe Lopez / AFP / East News
Падчас чарговага абмену ваеннапалоннымі Украіна вярнула 106 вайскоўцаў, якія ваявалі на бахмуцкім напрамку. Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Stringer / Reuters / Forum
Людзі назіраюць масу шаўковых стужак на кустах парку ў Шрусбэры (Shrewsbury), якія зроблены гусеніцамі гарнастаевай молі, каб абараніць сябе падчас кармлення і акукляння. Шрусбэры, Вялікая Брытанія.
Фота: Jacob King / Press Association / East News
Байцы «Расейскага добраахвотніцкага корпусу» рыхтуюцца да прэс-канферэнцыі непадалёк ад расейскай мяжы. «ДРК» разам з легіёнам «Свобода России» правялі рэйд у Белгародскай вобласці, дзе атакавалі КПП «Грайваран» і вялі баі ў некалькіх населеных пунктах цягам содняў. Сумская вобласць, Украіна.
Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo  / East News
На Вялікім Бар’ерным рыфе ў Аўстраліі ўстаноўлены скульптуры ў гонар захавання марской прыроды і карэнных культураў. Скульптуры, створаныя брытанскім скульптарам Джэйсанам дэ Кэйрэсам Тэйларам, пераўтворацца з часам у экасістэмы для марскога жыцця, пакрыўшыся багавіннем і ракападобнымі.
Фота: Jasonde Caires Tay / Media Drum / East News
Вывяржэнне аднаго з самых актыўных вулканаў у свеце, вулкану Мэрапі (Merapi) на востраве Ява, бачнае з гораду Магелянг (Magelang), Інданезія.
Фота: Devi Rahman / AFP / East News
Пажарныя тушаць агонь у паштовым аддзяленні філіпінскай сталіцы. Улады пачалі расследаванне, каб высветліць прычыну пажару ў гістарычнай славутасці гораду. Маніла, Філіпіны.
Фота: AFP / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў