«Альфа-банк» паведаміў пра аднаўленне працы сваіх картак «Visa» за мяжой. Раней была адноўленая праца «Mastercard».
«Карткамі «Visa», у тым ліку карпаратыўнымі, зноў можна аплачваць пакупкі за мяжой, здымаць наяўныя грошы, афармляць падпіскі, купляць дадаткі», – гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначаецца, «цяпер аплаты будуць праходзіць без праблемаў».
Раней «Альфа-банк» паведаміў пра частковае адключэнне з 5 траўня картак «Visa» і «Mastercard» беларускага банку. Звязанае гэта з пазіцыяй банкаў ЗША.
13 траўня банкі пачалі паведамляць пра аднаўленне працы картак «Mastercard».
Макар Мыш belsat.eu