«Пакуль не будзе актыўных вайсковых дзеянняў». Вайсковы эксперт – пра эскалацыю ў Прыднястроўі


Расея не пакідае планаў захапіць Адэсу і Мікалаеў. Пра гэта ў эфіры «Студыі «Белсат» заявіў эксперт Цэнтру даследавання арміі Міхайла Самусь.

Украінскія вайскоўцы ў Адэсе. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Саша Зяньковіч / Белсат

Часткаю гэтых планаў, паводле эксперта, ёсць эскалацыя сітуацыі ў Прыднястроўі:

«Як толькі Расея пачне наступ з Прыднястроўя на тэрыторыю Украіны, Украіна будзе мець права на самаабарону. І тады Украіна ўсё ж звернецца да кіраўніцтва Малдовы па дазвол праводзіць аперацыю на тэрыторыі Прыднястроўя».

Аналітыка
Што будзе, калі Прыднястроўе ўступіць у вайну?
2022.04.26 18:27

Самусь адзначыў, што ў самым Прыднястроўі расейскіх войскаў няшмат, а ў збройных сілаў ПМР няма ані тэхнікі, ані досведу, дый маральны дух іх ніякі. Таму з Прыднястроўя пакуль не будзе актыўных вайсковых дзеянняў, а толькі спроба адцягнуць украінскія войскі ад Адэсы.

«Відавочна, што Расея не пакідае планаў ударыць па Мікалаеве і далей па Адэсе. Атачыць Адэсу і далей правесці марскую дэсантную аперацыю», – падкрэсліў Міхайла Самусь.

Hавiны
«ЗСУ да гэтага гатовыя і іх не баяцца». Зяленскі адказаў на пагрозу нападу з Прыднястроўя
2022.04.27 08:39

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што, нягледзячы на спробы Расеі дэстабілізаваць сітуацыю ў Прыднястроўі, Збройныя сілы Украіны гатовыя да магчымай эскалацыі з боку расейскіх войскаў.

Зяленскі падтрымаў ацэнку сітуацыі з боку прэзідэнта Малдовы Маі Санду, якая заявіла, што інцыдэнты ў Прыднястроўі маюць унутраны характар. Ён абмеркаваў гэтае пытанне з прэм’ер-міністрам Румыніі, які быў з візітам у Кіеве 26 красавіка.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў