Эксперт: «Украіне будзе выгадна, калі Расея нападзе з тэрыторыі Прыднястроўя»


Вайсковы эксперт Міхаіл Самусь не выключае ўварванне ва Украіну з тэрыторыі Прыднястроўя. Аднак Самусь мяркуе, што такі крок войскаў Расеі і Прыднястроўскай малдаўскай рэспублікі будзе зручным для Украіны і ўладаў Малдовы. Аб гэтым эксперт заявіў у жывым эфіры тэлеканалу «Белсат».

Вайсковы аналітык Міхаіл Самусь у эфіры «Белсат». Скрыншот БЕЛСАТ / YouTube

Самусь адзначае, што для ажыццяўлення манеўру з боку Прыднястроўя расейцам прыйдзецца закрануць і тэрыторыю левага берагу Днястра. Аналітык мяркуе, што ўкраінская групоўка на мяжы з Малдовай гатовая да такога развіцця падзеяў.

«Апроч таго, я мяркую, што Расея не будзе адтуль пачынаць актыўных баявых дзеянняў у тым рэгіёне, бо Украіне гэта будзе вельмі зручна. Пакуль Расея не правяла адтуль актыўныя атакі на тэрыторыю Украіны, мы не маем права фармальна пачынаць вайсковыя аперацыі на гэтай тэрыторыі, бо гэта суверэнная тэрыторыя Малдовы. Кіраўніцтва Малдовы імкнецца застацца па-за вайной і нават не ўводзіць санкцыяў», – адзначыў Міхаіл Самусь.

Hавiны
«ЗСУ да гэтага гатовыя і іх не баяцца». Зяленскі адказаў на пагрозу нападу з Прыднястроўя
2022.04.27 08:39

Аналітык выказаў меркаванне, што калі пачнецца наступ з тэрыторыі Прыднястроўя, урад Украіны зможа звярнуцца да кіраўніцтва Малдовы па дазвол на правядзенне аперацыі. На дадзены момант у Прыднястроўі застаецца невялікі кантынгент расейскіх войскаў – каля 2000 жаўнераў. Апроч таго, там ёсць войскі Прыднястроўскай малдаўскай рэспублікі, але яны маюць слабую падрыхтоўку і састарэлую вайсковую тэхніку.

«Расейцы разумеюць, што ім гэта невыгодна, але чамусьці пастаянна робяць наадварот – так, як больш выгодна для Украіны», – дадаў эксперт.

Міхаіл Самусь мяркуе, што войскі РФ не пачнуць актыўных дзеянняў з тэрыторыі Прыднястроўя бліжэйшым часам. Хутчэй за ўсё, на думку эксперта, яны будуць рабіць правакацыі, ствараць напружанасць, адцягваць сілы ад Адэсы.

Аналітыка
Што будзе, калі Прыднястроўе ўступіць у вайну?
2022.04.26 18:27

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў