Ва Украіне ўвялі крымінальную адказнасць за публікацыю інфармацыі аб пазіцыях і руху ўкраінскіх войскаў


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 26 сакавіка падпісаў закон, які забараняе публікаваць інфармацыю пра пазіцыі і рух украінскіх войскаў. За парушэнне закону пагражае крымінальная адказнасць.

Па-ранейшаму можна распаўсюджваць інфармацыю, якую даюць і самі размяшчаюць Генштаб ЗСУ, Міністэрства абароны ці іншыя афіцыйныя крыніцы.

А вось за распаўсюд іншай інфармацыі пра перамяшчэнні зброі і боепрыпасаў могуць пакараць зняволеннем на тэрмін ад 3 да 5 гадоў, за распаўсюд звестак пра перамяшчэнні сілаў ЗСУ і іншых фармаванняў калі можна ідэнтыфікаваць мясцовасць, ад 5 да 8 гадоў, а паводле папярэдняй змовы, групай асобаў ці з карыслівых мэтаў або пры цяжкіх наступствах, ад 8 да 12 гадоў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў