Каля літоўска-беларускай мяжы адбылася акцыя супраць эканамічнай супрацы з агрэсарамі

Акцыя пратэсту супраць эканамічнай супрацы Літвы з Расеяй і Беларуссю адбылася недалёка ад літоўска-беларускай мяжы, не даязджаючы каля 10 км да пункту пропуску Мядзянінкай, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Акцыя прайшла без інцыдэнтаў, у пратэстах прынялі ўдзел больш за 200 чалавек.

Акцыя пратэсту супраць эканамічнай супрацы з Расеяй і Беларуссю адбылася недалёка ад літоўска-беларускай мяжы.
Фота: belsat.eu

Генеральны камісар літоўскай паліцыі Ренатас Пожэла звярнуўся да пратэстоўцаў з прапановай не ствараць затор руху і рабіць пратэсты мірным шляхам без парушэння закона.

Акцыя пратэсту супраць эканамічнай супрацы з Расеяй і Беларуссю адбылася недалёка ад літоўска-беларускай мяжы.
Фота: belsat.eu
Акцыя пратэсту супраць эканамічнай супрацы з Расеяй і Беларуссю адбылася недалёка ад літоўска-беларускай мяжы.
Фота: belsat.eu

Была агучана прапанова сустрэцца з прэм’ер міністрам Літвы Інгрыдай Шыманіце на наступным тыдні ў сераду, каб выказаць усе патрабаванні, звязаныя з транзітам і перавозкай расейскіх і беларускіх грузаў.

Акцыя пратэсту супраць эканамічнай супрацы з Расеяй і Беларуссю адбылася недалёка ад літоўска-беларускай мяжы.
Фота: belsat.eu
Акцыя пратэсту супраць эканамічнай супрацы з Расеяй і Беларуссю адбылася недалёка ад літоўска-беларускай мяжы.
Фота: belsat.eu

«Мы будзем прасіць урад Літвы неадкладна прыпыніць гандаль з Расеяй і Беларуссю і не падтрымліваць гандлёвыя адносіны, не падтрымліваць эканамічна агрэсараў гэтых краінаў», – кажуць арганізатары.

Арганізатары акцыі – літоўскія актывісты. Адзін з іх – Алег Сураеў – літоўскі блогер, стэндапер, якія нарадзіўся ў Кіеве.

Гэта ўжо другая акцыя на мяжы па блакаванню дарогі. Першая акцыя прайшла ў мінулы панядзелак: тады актывісты перакрылі дарогу, быў канфлікт з кіроўцамі расейскіх і беларускіх фураў.

ГР belsat.eu

Стужка навінаў