Затрыманая сёння чалец Каардынацыйнай рады Наталля Дуліна на волі


Інфармацыя пра затрыманне сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Наталля Дулінай з’явілася 26 сакавіка ў 15:30. Праз дзве з паловай гадзіны стала вядома, што яе адпусцілі.

Як паведамляе тэлеграм-канал Каардынацыйнай рады, Наталлю адпусцілі пасля праверкі дакументаў і асабістых рэчаў. У РУУС яе не забіралі.

Чалец Каардынацыйнай рады Наталля Дуліна падчас акцыі ў падтрымку студэнтаў і выкладчыкаў.
Фота: Белсат

Раней Наталля Дуліна працавала дацэнтам кафедры італьянскай мовы ў МДЛУ. Пасля пачатку пратэстаў разам з двума іншымі выкладчыцамі была звольненая з ВНУ за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Восенню яна прымала ўдзел у забастоўках ва ўніверсітэце, падтрымлівала студэнтаў і знялася ў відэароліку, дзе асуджае гвалт з боку дзяржавы.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў