У хаце і майстэрні мастака Алеся Пушкіна правялі ператрусы і панішчылі карціны


У вёсцы Бобр, дзе жыве мастак Алесь Пушкін, у межах крымінальнай справы адбыўся ператрус. Яго праводзілі ў хаце і ў майстэрні мастака.

На ператрус, які распачаўся а 2-й гадзіне ночы, прыехалі людзі з Гарадзенскага аддзелу Следчага камітэту і пяцёра амапаўцаў. Па выніку ператрусаў забралі тэлефоны і тэхніку ўсіх чальцоў сям’і, у тым ліку няпоўнагадовых сына і дачкі.

У майстэрні мастака сілавікі панішчылі карціны і пабілі шкло.

Мастак Алесь Пушкін.
Фота: Радыё Свабода

Учора, 26 сакавіка, стала вядома, што пракуратура Горадні распачала крымінальную справу ў дачыненні кіраўніка прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця» і журналіста «Белсату» Паўла Мажэйкі і мастака Алесь Пушкін, а таксама іншых асобаў за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму паводле ч. 3 арт. 130 КК.

Алесь Пушкін прыляцеў з Кіева ў Менск вячэрнім рэйсам 26 сакавіка. Па прыездзе ў Беларусь ён павінен быў адбыць 10-дзённую ізаляцыю, але сёння сувязі з ім няма.

Hавiны
На журналіста «Белсату» Паўла Мажэйку і мастака Алеся Пушкіна завялі крымінальную справу
2021.03.26 19:34

АД, belsat.eu

Стужка навінаў