Ціханоўская выступіла перад Радай правоў чалавека ААН: Змаганне за дэмакратыю – не рамантыка


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 26 лютага ў швейцарскай Жэневе ўзяла ўдзел у сесіі Рады правоў чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, паведаміла ейная прэс-служба.

Святлана Ціханоўская на сесіі Рады правоў чалавека ААН
Святлана Ціханоўская на сесіі Рады правоў чалавека ААН. Жэнева, Швейцарыя. 26 лютага 2024 года.
Фота: Sviatlana Tsikhanouskaya / Flickr

Святлана Ціханоўская выступіла на дыскусіі «Дзеля абароны грамадскай прасторы і дэмакратыі» перад 130 слухачамі з больш як паўсотні краінаў свету.

Дэмакратычна лідарка расказала пра сітуацыю з палітычнымі вязнямі і гуманітарным крызісам у Беларусі, пра штодзённыя затрыманні і пра смерці за кратамі, у тым ліку пра нядаўнюю смерць у няволі палітвязня Ігара Ледніка. Падкрэсліла неабходнасць рашучых дзеянняў з боку дэмакратычнага свету, каб прыцягнуць да адказнасці рэжым Аляксандра Лукашэнкі і ягоных памагатых.

«Краіны, якія змагаюцца за дэмакратыю, і краіны, якія жывуць з дэмакратыяй, – гэта як два розныя светы, – казала Святлана Ціханоўская. – У дэмакратычных краінах змаганне за яе часта рамантызуецца. Але гэтае змаганне аплачваецца болем і слязамі».

Ціханоўская заклікала дапамагаць тым, хто змагаецца да дэмакратыю, бо «гэта не лакальная, а глабальная барацьба», бо «беларуская барацьба не ізаляваная».

Святлана Ціханоўская на сесіі Рады правоў чалавека ААН
Святлана Ціханоўская на сесіі Рады правоў чалавека ААН. Жэнева, Швейцарыя. 26 лютага 2024 года.
Фота: Sviatlana Tsikhanouskaya / Flickr

Святлана Ціханоўская перакананая, што «дэмакратычны свет пакажа дыктатарам, што яны не перамогуць»:

«Мы мусім забяспечыць, каб дзеянні, якія робяцца супраць гэтых рэжымаў, насілі не проста сімвалічны характар, а мелі рэальны ўплыў на месцах».

Дыскусію зарганізавалі дэлегацыі Фінляндыі, Нарвегіі, ЗША, Калумбіі, Албаніі. Сярод удзельнікаў былі прадстаўнікі Злучаных Штатаў і Злучанага Каралеўства, Нямеччыны і Францыі, Кітаю, Індыі ды іншых. Афіцыйныя дэлегацыі Беларусі і Расеі ўдзелу не бралі.

Hавiны
Ціханоўская выступіла ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Дэлегацыя з Беларусі прамову байкатавала
2024.02.22 23:14

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў