На «Беларуськаліі» зноў загінуў працоўны


Паводле звестак тэлеграм-каналу «Иногда не до ТБ в ОАО „Беларуськалий“», звязанага са стачкамам прадпрыемства, 26 лютага на 1-м рудаўпраўленні «Беларуськалію» загінуў чарговы працоўны. Аб тым жа паведамляе неафіцыйная суполка 1-га рудаўпраўлення на VK.

Як піша канал, звязаны са стачкамам, у начную змену пры правядзенні рамонтных прац на самаходным вагоне атрымаў лятальную траўму Аляксандр Шыбут 1979 года нараджэння.

«Беларуськалій» і іншыя афіцыйныя крыніцы не паведамляюць аб такім здарэнні. Адшукаць чалавека з такім імем і годам нараджэння ў сацсетках не ўдалося.

Абноўлена. Карэспандэнтцы «Белсату», якая назвалася роднай загінулага, пацвердзілі на «Беларуськаліі», што Аляксандр Шыбут загінуў ад траўмы, атрыманай на шахце.

Месяц таму паведамлялася, што на Бярозаўскім рудніку 1-га рудаўпраўлення знайшлі павешаным зменнага майстра. Афіцыйна аб тым здарэнні не паведамлялі.

На аб’ектах ААТ «Беларуськалій» рэгулярна адбываюцца надзвычайныя здарэнні з траўмамі і нават гібеллю працоўных. Паводле Альянсу расследавальнікаў Беларусі, гэта дае падставы меркаваць, што адміністрацыя «Беларуськалію» не прымае належных мераў для ліквідацыі прычынаў і ўмоваў небяспекі, замоўчвае ці нават хавае праблему. Падобная сітуацыя існуе на многіх прадпрыемствах Беларусі.

Агляд
Як часта на беларускіх прадпрыемствах гінуць рабочыя: журналісты атрымалі звесткі МУС
2023.11.07 17:19

Алесь Наваборскі, Кацярына Гардзеева belsat.eu

Стужка навінаў