Беларускую эканоміку чакае стагнацыя


У бліжэйшыя гады беларускую эканоміку чакае стагнацыя. Рост ВУП будзе нязначным, не больш за 1 %. З такім прагнозам выступілі эксперты Еўразійскага Банку Развіцця.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі металургічны завод.
Фота: BelSteelWorks / Facebook

Эканамісты Еўразійскага Банку Развіцця лічаць, што Беларусь у бягучым годзе будзе паступова аднаўляць экспарт калію і нафтапрадуктаў. Гэта дазволіць захаваць падтрыманне дзяржсектару. А таксама паспрыяе таму, што ВУП краіны пачне аднаўляцца і па выніках бягучага году вырасце на 0,3 %. У 2024 годзе эканоміка можа павялічыцца ўсяго на 0,5 %. У доўгатэрміновай перспектыве тэмпы эканамічнага росту Беларусі складуць каля 1 % за год.

Па выніках бягучага году інфляцыя можа скласці каля 8 %. Улады перастануць кантраляваць кошты толькі ў 2024 годзе. А сёлета больш стрымліваць кошты будзе нізкі ўнутраны попыт

Сёлета ўлады працягнуць палітыку паніжэння стаўкі рэфінансавання. Паводле прагнозу ЕАБР, сярэдні ўзровень стаўкі рэфінансавання прагназуецца каля 11,2 % у бягучым годзе, а налета Нацбанк можа стаўку зменшыць да 9 % пры ўмове невысокай інфляцыі.

Сярэднегадавы курс беларускага рубля да долара ЗША сёлета прагназуецца на ўзроўні 2,75.

Hавiны
Еўразвяз на год працягнуў санкцыі ў дачыненні Беларусі
2023.02.27 13:11

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў