Украіна бароніцца чацвёрты дзень. Расейскія акупанты наступаюць, але пакуль не здолелі ўзяць буйных гарадоў. Расейскія войскі знішчаюць інфраструктуру: пад абстрэл трапілі газаправоды, заводы, нафтабаза і нават сховішча ядравых адкідаў. Кіеў бароніцца надалей. Прэзідэнт Украіны не мае намеру пакідаць сталіцу. Краіны Захаду ўвялі беспрэцэдэнтныя санкцыі супраць агрэсара і пастаўляюць зброю ва Украіну.