Нацбанк агучыў, наколькі знізіліся эканамічныя паказнікі ў мінулым годзе


Нацбанк падвёў вынікі 2022 года і агучыў некаторыя паказнікі стану ў эканоміцы краіны. Інфляцыя і інфляцыйныя чаканні застаюцца даволі высокімі. А беларусы ва ўмовах нявызначанасці эканамічнага развіцця аддавалі перавагу зберажэнню сваіх сродкаў.

Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Паводле справаздачы Нацбанку Беларусі, у апошнім квартале мінулага года працягнулася запавольванне інфляцыі. У снежні летась гадавы прырост коштаў склаў 12,8 %. У верасні 2022 года інфляцыя ў гадавым выразе складала 17,4 %.

Разам з гэтым інфляцыйныя чаканні беларусаў таксама зніжаліся на працягу апошніх трох кварталаў мінулага года, але надалей заставаліся павышанымі.

Скарачэнне рэальнага ВУП у IV квартале летась склала каля 4,7 % да адпаведнага кварталу 2021 года. Абумоўлена гэтым зніжэннем выпуску ў прамысловасці. Але зніжэнне тэмпаў падзення ВУП адбывалася на фоне стрыманага ўнутранага попыту і нізкай спажывецкай і інвестыцыйнай актыўнасці.

«Ва ўмовах нявызначанасці эканамічнага развіцця насельніцтва аддавала перавагу зберажэнню. У сувязі з гэтым гадавы тэмп рознічнага тавараабарачэння працягнуў скарачацца. У справаздачным квартале ён склаў мінус 7,1 %, кварталам раней – мінус 6,1 %», – гаворыцца ў справаздачы Нацбанку.

Гадавы тэмп зніжэння тавараабарачэння ў харчовым сегменце напрыканцы мінулага года склаўся на ўзроўні мінус 4 %. Продажы ў нехарчовым сегменце скараціліся на 10 %.

Нацбанк прызнаецца, што на працягу году пільна ставіўся да кантролю сітуацыі на фінансавым рынку і жыццяўляў кантроль за дынамікай грашовай прапановы.

Меркаванні
Груз нявызначанасці: у якую нерухомасць укласці грошы?
2023.01.17 15:21

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў