Яшчэ адзін «экстрэмізм» у «Нашай нівы» і забарона шторак на «рэферэндуме». Галоўнае за 27 студзеня


Палітычны крызіс у Беларусі працягваецца 535 дзён, і гэта бачаць нават з-за акіяну. Праваабаронцы прызналі ўжо звыш 1000 чалавек палітычнымі зняволенымі – а будзе яшчэ больш. «Белсат» пераказвае галоўныя навіны за 27 студзеня.

«Групу грамадзянаў», якая выдае інтэрнэт-газету «Наша ніва», улады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Выхад папяровай газеты спынілі яшчэ раней, сайт у Беларусі блакуюць, яго матэрыялы асобна названыя «экстрэмісцкімі». У няволі застаюцца галоўны рэдактар, кіраўнік аддзелу рэкламы выдання.

Артыкулы
У Беларусі – 1007 палітвязняў, але спіс будзе павялічвацца. Размова з юрыстам праваабарончага цэнтру «Вясна»
2022.01.27 11:50

Вайскоўца-кантрактніка асудзілі на два гады «хіміі» за каментар пра пракурора, які хадзіў «прамываць мазгі». У Менску затрымалі грамадзянку Расеі з перадавіцы «Камсамолкі», таксама затрымалі гітарыста Васіля Ярмоленку. Палітзняволеная студэнтка Яна Арабейка выйшла замуж у калоніі. Зняволенага праваабаронцу Леаніда Судаленку этапавалі ў калонію.

Hавiны
Даносчыка на сцягі ў вокнах публічна ўзнагародзілі. Гэта новая норма? Спыталі сацыёлага
2022.01.27 11:35

Расследавальнікі і «Кіберпартызаны» назвалі вінаватых у смерці Вітольда Ашурка. А «ByPol» назваў меркаванага агента ГУБАЗіК, нанятага для забойства Паўла Латушкі. З меркаваным кілерам мы паразмаўлялі.

Hавiны
«ByPol» заявіў, што раскрыў нанятага забіць Паўла Латушку. Мы паразмаўлялі з тым, каго назвалі кілерам
2022.01.27 22:41

«Рэферэндум» Лукашэнкі пройдзе ў кабінках без шторак, пад аховай міліцыі і байцоў БРСМ. Міжнародная супольнасць не мае ілюзіяў наконт гэтага «рэферэндуму», заявіў перад Парламенцкай асамблеяй АБСЕ амбасадар Штатаў Майкл Карпентэр.

Размова
Беларусь – краіна, пераможаная русіфікацыяй
2022.01.27 14:14

Амаль палова беларусаў зарабляе менш як Br 1000 за месяц, і гэта да вынятку падаткаў і збораў. Добра зарабіць можна было б у стаматалагічнай клініцы, але ў Менску спынілі працу больш як 20 стаматалогіяў. А вытворца шынаў «Goodyear» спыніў супрацу з БМЗ

Эканоміка з Чалым
Нацбанк баіцца некампетэнтнасці Лукашэнкі
2022.01.27 19:30

Амбасада ЗША ў Кіеве прапанавала амерыканскім грамадзянам падумаць пра выезд з Украіны праз магчымую агрэсію з боку Расеі. Мяркуецца, што гэтая агрэсія можа адбывацца і з тэрыторыі Беларусі або з удзелам беларускіх войскаў, але генерал-маёр запасу СБУ нам тлумачыць, што тады рэжым Лукашэнкі абрынецца.

Hавiны
Гісторык пра скажэнні ў Законе аб генацыдзе: Нацысты ніколі не забівалі беларусаў за тое, што яны беларусы
2022.01.27 13:42

АА belsat.eu

Стужка навінаў