Пуцін: калі НАТА не пачуе Расею, «ваенна-тэхнічны» адказ можа быць розным


Расея чакае адказу ад ЗША на прапановы па прадстаўленні ёй гарантыяў аб непашырэнні НАТА і ў выпадку, калі яе «не пачуюць», абяцае адказ, які параюць ваенныя эксперты. Гэта прагучала ў праграме «Москва. Кремль. Путин» на тэлеканале «Россия 1», піша Reform.by.

У праграме Павел Зарубін запытаўся ў Пуціна:

«Калі яны не пачуюць і на гэты раз цяпер нас, вы далі зразумець, што будзе ваенна-тэхнічны адказ. Якім ён можа быць?»

«Ён можа быць самым розным, – адказаў Уладзімір Пуцін. – Гэта залежыць ад тых прапановаў, якія зробяць мне нашыя ваенныя эксперты. Але я спадзяюся, што ўсё ж такі… мы ж не дзеля таго, каб нешта забалатаваць і нешта спыніць, з кропкі погляду гэтага дыпламатычнага працэсу прапанавалі. А дзеля таго, каб дасягнуць дыпламатычнага перамоўнага выніку, замацаванага, як я ўжо казаў, юрыдычна ў рамках тых дакументаў, якія мы прапанавалі. Мы будзем імкнуцца менавіта да гэтага».

Hавiны
Расея працягнула сцягваць войскі да межаў Украіны і Беларусі. Танкі і артылерыю пабачылі са спадарожнікаў
2021.12.25 14:53

Расея апублікавала праекты пагадненняў з НАТА і ЗША, дзе прапаноўвае краінам альянсу прыбраць войскі з дзяржаваў, якія не ўваходзілі ў яго да 1997 году – з краінаў былога СССР і арганізацыі Варшаўскай дамовы. Акрамя таго, Масква патрабуе гарантыяў, што Украіна не ўступіць у НАТА.

Абноўлена
Расея патрабуе ад ЗША гарантыяў, што Украіну не прымуць у NATO
2021.12.17 18:18

Паводле прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна Дзмітрыя Пяскова, Крэмль разлічвае атрымаць ад ЗША адказ аб прадстаўленні гарантыяў па непашырэнні НАТА ў студзені.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў