Расея працягнула сцягваць войскі да межаў Украіны і Беларусі. Танкі і артылерыю пабачылі са спадарожнікаў


Тэхніку 41-й агульнавайсковай арміі Расеі сфатаграфавалі пад Ельняй на Смаленшчыне. Войскі пабачылі таксама пад Варонежам, Курскам, у Белгародскай вобласці.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Расейскія вайскоўцы на вучэннях.
Фота: mil.ru

Амерыканскае выданне «Bloomberg» расказала пра сцягванне войскаў Расеі да межаў Украіны на падставе спадарожнікавых здымкаў 23 снежня, а агенцтва «Reuters» зрабіла тое ж 24 снежня на падставе спадарожнікавых здымкаў іншай кампаніі.

Hавiны
«Мы прывыклі жыць у вайне». Як у Кіеве ўспрымаюць пагрозу расейскага ўварвання
2021.12.21 10:44

 

Паводле звестак кампаніі «Janes», здымкі якой апублікаваў «Bloomberg», з лістапада ў памежныя раёны Расеі перакінулі танкі, артылерыйскія сістэмы і сістэмы проціпаветранай абароны. На мяжы пры тым усё яшчэ абмежаваная колькасць войскаў, але эксперты адзначаюць, што Расея зможа хутка нарасціць групоўку, пераправіўшы тэхніку на цягніках і самалётах.

Таксама сотні танкаў і БТРаў пабачылі на вайсковай базе Расеі ў акупаваным украінскім Крыме, хоць у кастрычніку тая база была напаўпустая.

Hавiны
Генеральны сакратар NATO выступіў супраць перамоваў з Крамлём аб «сферах уплыву»
2021.12.19 15:35

«Deutsche Welle» адзначае, што расейскія ўлады пастаянна абвяргаюць інфармацыю аб тым, што рыхтуюць напад на Украіну і вінавацяць NATO ва ўзбраенні Украіны і правядзенні манеўраў пад межамі Расеі. Пры тым Расея патрабуе ад ЗША гарантыяў, што Украіну не прымуць у NATO. Патрабаванне «неадкладных гарантыяў» агучваў і асабіста Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 10 лістапада заяўляў, што да ўкраінскіх межаў сцягнулі да 100 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Намесніца дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Вікторыя Нуланд казала, што Расея можа зладзіць уварванне ва Украіну ў пачатку 2022 года. ЗША і іншыя краіны пагражалі Расеі жорсткімі санкцыямі ў выпадку нападу. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у размове з Зяленскім заявіў, што ЗША падтрымлівае курс Украіны на ўступленне ў NATO.

Аналітыка
Што трэба ведаць пра пагрозу ўцягвання Беларусі ў расейска-ўкраінскі канфлікт
2021.12.09 14:30

АА belsat.eu

Стужка навінаў