У Беларусі пахаладае: «Прырода перакіне нас на месяц наперад»


На тыдні з 27 лістапада па 3 снежня ў Беларусі чакаюцца маразы і моцныя снегапады. Пра гэта распавёў сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Злепленыя са снегу заяц і снегавік на агароджы ўздоўж Свіслачы. Менск, Беларусь. 27 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат

Сярэдняя тэмпература на будучым тыдні ўпадзе на 3–5 градусаў ніжэй за норму.

«Прырода перакіне нас на месяц наперад», – кажа сіноптык.

У выніку снегападаў да канца тыдня вышыня снегу ў Берасце складзе ад чатырох сантыметраў, а ў Віцебску – да 30 сантыметраў.

У панядзелак на большай частцы Беларусі прагназуецца снег. На ўсходзе ападкі будуць моцнымі. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца, снежныя заносы і парывісты вецер. Уначы тэмпература паветра складзе да -9 градусаў, на поўначы – да -12 градусаў.

Днём у панядзелак у Беларусі будзе ад -1 градусаў да -7 градусаў, у аўторак – ад -2 градусаў да -8 градусаў. У сярэдзіне тыдня таксама прагназуюцца моцныя замаразкі.

Аб’ектыў
Якія кліматычныя праблемы чакаюць чалавецтва?
2023.11.22 20:47

У сераду ноччу тэмпература паветра складзе ад -4 градусаў на захадзе да -12 градусаў на ўсходзе. А днём ад -1 градусаў да -7 градусаў. Вецер чакаецца слабы і няўстойлівы. На асобных участках будзе дарог слізка з-за высокай вільготнасці.

Другая палова тыдня пачнецца з воблачнага з праясненнямі надвор’я. Таксама чакаецца галалёд і месцамі галалёдзіца. Вецер будзе ўмераны. Ноччу прагназуецца ад -6 градусаў на поўдні да -15 градусаў на паўночным захадзе. Днём у чацвер тэмпература складзе ад -2 градусаў да -9 градусаў, у пятніцу – ад -2 градусаў да -12 градусаў.

На выходных чакаецца снег амаль па ўсёй краіне. А ноччу і раніцай – слабыя туманы. Месцамі – галалёдзіца, вецер умераны. Ноччу сіноптыкі прагназуюць ад -7 градусаў да -12 градусаў, магчыма да -15 градусаў. Удзень у суботу – ад -4 градусаў да -9 градусаў. У нядзелю – ад -3 градусаў да -10 градусаў.

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў