Адразу некалькі беларускіх банкаў абмежавалі міжнародныя пераводы


«Прыёрбанк», «Тэхнабанк», «Парытэтбанк» і «РРБ-Банк» змянілі правілы міжнародных пераводаў. Гэта тычыцца як прыёму, гэтак і адпраўкі грошай. Прычыны новаўвядзенняў не называюцца.

Фота: Белсат

Адразу некалькі банкаў абмежавалі міжнародныя пераводы, у тым ліку па сістэме SWIFT.

Гэтак, «Тэхнабанк» на сваім сайце паведаміў, што прыпыняе прыём SWIFT-пераводаў у доларах ад фізічных асобаў. Пакуль забарона будзе трываць да 30 лістапада.

Раней «Парытэтбанк» абвесціў, што часова спыніў адпраўку пераводаў па SWIFT у еўра для фізічных асобаў. Але атрымліваць грошы можна ў любой валюце.

«РРБ-Банк» дазволіць фізічным асобам пераводзіць не менш як 20 тысяч долараў за раз. Правіла пачне дзейнічаць 1 снежня, да гэтага дня пераводы ў амерыканскай валюце цалкам забароненыя.

Ніводны з гэтых банкаў не растлумачыў, чаму ўводзяцца гэтыя абмежаванні. А «Прыёрбанк» наогул не апублікаваў ніякай інфармацыі пра новаўвядзенні. Пра тое, што яны з’явіліся, стала вядома з абноўленых тарыфаў банку, піша выданне Banki24.by. Цяпер у «Прыёрбанку» нельга аформіць міжнародны перавод у доларах і еўра, толькі ў беларускіх ці расейскіх рублях. Мінімальная сума перавода – 10 тысяч долараў у эквіваленце.

Hавiны
«Айцішнікі прадалі кватэры і з’ехалі». Упершыню беларусы даслалі за мяжу больш грошай, чым атрымалі
2022.10.31 17:03

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў