Суд ліквідаваў фонд «Шчорсы і Храптовічы», які адраджаў палац XVIII стагоддзя


Парэшткі палацава-паркавага комплексу ў Шчорсах.
Фота: Фонд «Шчорсы і Храптовічы» / Facebook

Гарадзенскі абласны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі фонду «Шчорсы і Храптовічы», які займаўся адраджэннем палацава-паркавага комплексу Храптовічаў у Шчорсах. Пра гэта ў Facebook паведамілі прадстаўнікі фонду.

Паводле рашэння суду, адказчык «належным чынам не падрыхтаваў дакументы, якія пацвярджаюць прававыя падставы яго знаходжання паводле пэўнага адрасу, таксама ім дапушчаныя парушэнні, якія датычаць парадку абрання старшыні праўлення фонду».

Абскарджваць прысуд у Вярхоўным судзе прадстаўнікі фонду «Шчорсы і Храптовічы» не будуць.

Пры гэтым каманда фонду ўжо ў якасці прыватных асоб збіраецца сачыць за тым, што адбываецца ў Шчорсах і працягваць працу па захаванні спадчыны Храптовічаў.

Загадкі беларускай гісторыі
Шчорсы. Прыгажосць і марнасць спадчыны Храптовічаў
2018.11.19 19:00

Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў – помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII – пачатку XIX стагоддзяў. Знаходзіцца ў вёсцы Шчорсы Наваградскага раёну. Спалучаў рысы барока і класіцызму.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў