Сотня чалавек учыніла беспарадкі ў лагеры мігрантаў на захадзе Польшчы


Мігранты спрабавалі зламаць агароджу і ўцячы. Паводле паліцыі, нікому ўцячы не ўдалося.

Беспарадкі ў лагеры мігрантаў у Вэнджыне, Польшча. 25 лістапада 2021 года.
Фота: Lubuska Policja, Twitter

«Польскае радыё» перадае словы прадстаўніцы мясцовай паліцыі Яаны Канячняк: каля сотні мігрантаў у цэнтры ў Вэнджыне днём 25 лістапада сталі паводзіць сябе агрэсіўна, спрабавалі разбурыць агароджу, патрабавалі вызваліць іх, выбілі вокны, адмаўляліся падпарадкоўвацца сілавікам. Давялося выклікаць нават пажарных, бо некаторыя мігранты спрабавалі падпаліць цэнтр. Але ўрэшце сітуацыю ўрэгулявалі перамовамі.

Мясцовая «Газета Любуска» сцвярджае, што прычынай паўстання стала тое, што з цэнтру збіраліся дэпартаваць у Ірак некалькі дзясяткаў чалавек, якія не адпавядалі ўмовам атрымання права на пражыванне. Раней была таксама напружаная сітуацыя праз праблемы з доступам у інтэрнэт і недастатковай колькасцю цыгарэтаў.

Памежная служба Польшчы піша, што 25 лістапада замежнікі, змешчаныя ў лагер у Вэнджыне, спрабавалі зламаць агароджу, былі агрэсіўныя, але сітуацыю ўзялі пад кантроль сілавікі.

Мясцовая паліцыя заяўляе, што нікому не ўдалося ўцячы, а ў спыненні спробы вырвацца бярэ ўдзел звыш 500 паліцыянтаў.

Лагер знаходзіцца на самым захадзе Польшчы, на паўдарогі ад Познані да Берліна. У ім утрымліваюць каля 600 чалавек, палова з якіх – з Іраку.

Цэнтр часовы і быў створаны пасля таго, як узмацнілася хваля нелегальнай міграцыі на мяжы з Беларуссю. У Вэнджын паводле рашэння суду трапляюць толькі мужчыны.

Hавiны
Мігранты выйшлі на мітынг у «Брузгах»
2021.11.25 13:26

АА belsat.eu

Стужка навінаў