У Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці днём 26 кастрычніка адбылося ДТЗ з маршруткай, якая перавозіла пасажыраў, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкаму. Пацярпеў адзін чалавек.
Паводле інфармацыі ведамства, на 32-м кіламетры дарогі Сялец – Масток – Дрыбін – Горкі 39-гадовы кіроўца мікрааўтобуса страціў кантроль над кіраваннем і з’ехаў у кювет. Маршрутка перакулілася.
У выніку аварыі пацярпеў адзін чалавек: 20-гадовую пасажырку шпіталізавалі з траўмамі.
26 кастрычніка ў рэгіёне на паўночным усходзе Беларусі выпаў снег. Магчыма, такое надвор’е стала прычынаю страты кантролю за аўтамабілем.
Алена Рувіна belsat.eu