Вуліцу, дзе месціцца беларускае консульства ў Беластоку, пераймянуюць у вуліцу Свабоднай Беларусі


Частку Электрычнай вуліцы ў Беластоку, дзе месціцца беларускае консульства, пераймянуюць у вуліцу Свабоднай Беларусі – такое рашэнне падтрымалі ўлады гораду. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Беластоку Рафал Рудніцкі.

26 верасня прынялі адпаведную пастанову ў гэтым пытанні. «За» прагаласавалі 18 дэпутатаў, супраць былі 3, устрымаліся 7 чалавек.

«Рашэнне прынятае. Пасля таго як рашэнне стане канчатковым, запрашаю вас адкрыць таблічку з назваю вуліцы Свабодная Беларусь», – напісаў у Twitter мэр Беластоку Тадэўш Трускаляскі.

Ідэю перайменаваць вуліцу прапанавалі яшчэ ўвесну. Каля консульства на гэтай вуліцы беларуская дыяспара Беластоку ладзіць акцыі пратэсту.

Амаль год таму, у кастрычніку 2021-га, на паўднёвай кальцавой дарозе Варшавы афіцыйна з’явілася кругавая развязка Свабоднай Беларусі (Rondo Wolnej Białorusi).

Артыкулы
У Варшаве з’явілася развязка Вольнай Беларусі. ФОТА
2021.10.15 15:44

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў