Расея ў агні. Як спачатку абвяшчэння мабілізацыі ў РФ запалалі ваенкаматы і загучалі стрэлы


Абвешчаная Уладзімірам Пуціным мабілізацыя для ўдзелу ў вайне з Украінай пайшла не па плане і справакавала грамадзянаў Расеі да розных акцыяў супраціву, у тым ліку і гвалтоўнага.

Мабілізацыя ў грамадзянаў РФ імпэту не выклікала. На межах Расеі ўтварыліся гіганцкія чэргі з расейцаў, якія спрабуюць выехаць за мяжу. Паводле неафіцыйных звестак ад выдання «Новая газета. Европа», толькі за 21 – 24 верасня Расею пакінулі 261 тысяча мужчынаў.

Але не ўсе з расейцаў выбралі пасіўную форму пратэсту.

За амаль сем месяцаў з моманту пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне і да пачатку мабілізацыі ў Расеі вядома пра 25 атак на ваенкаматы.

З пачаткам жа мабілізацыі колькасць падпалаў вайсковых камісарыятаў – дзесьці паспяховых, дзесьці – не – рэзка пайшла ўгару. Больш за тое, цяпер атакаваць з кактэйлямі Молатава сталі яшчэ і дзяржаўныя ўстановы. Гэтак, адбыліся атакі на мясцовыя адміністрацыі ў гарадах Тальяці, Камышын, Балахна, а таксама ў пасёлку Цалінны і Сяськелеўскім пасяленні пад Санкт-Пецярбургам.

Апроч таго, у Валгаградзе і башкірскім Салаваце напалі на мясцовыя офісы праўладных партыяў – КПРФ і «Адзінай Расеі» адпаведна.

Агулам за пяць дзён разам расейскія партызаны здзейснілі не менш як 20 «вогненных» атак, амаль дасягнуўшы вынікаў папярэдніх сямі месяцаў.

Да таго ж акцыі і сталі больш радыкальныя. Гэтак, раніцай 26 верасня ў ваенкамаце Усць-Ілімску 24-гадовы хлопец расстраляў мясцовага вайсковага камісара, які ў цяжкім стане быў дастаўлены ў рэанімацыю.

Яшчэ раней у Белгарадскай вобласці з вайсковай часткі са зброяй збег кантрактнік, які хацеў разарваць вайсковы кантракт, але даведаўся, што з новымі папраўкамі гэта будзе немагчыма.

У Разані ж мужчына, пратэстуючы супраць мабілізацыі, учыніў самападпал на вакзале. Часам ахвярамі нежадання ўдзельнічаць у вайне робяцца бязвінныя, як у Пярмі, дзе маці забіла ўласнае дзіця, бо ейны муж захацеў ісці ў войска.

Не спыняюцца ў Расеі і вулічныя пратэсты. Паводле выдання ОВД-News, за 21-25 верасня на акцыях пратэсту па ўсёй Расеі затрымалі 2353 чалавекі.

Пратэсты праходзілі ад Калінінграду на захадзе да Хабараўску на ўсходзе і ад Архангельску на поўначы да Махачкалы на поўдні. І прынамсі пакуль пратэсты не спыняюцца.

Аналітыка
«Сітуацыя стане ахавай». У Расеі заклікаюць падпальваць ваенкаматы і не толькі
2022.09.21 23:44

У каментары «Белсату» расейскі палітолаг Руслан Айсін раней адзначыў, што ў сувязі з абвяшчэннем мабілізацыі «формы актыўнага піраманскага пратэсту з падпаламі ваенкаматаў будуць працягнутыя». І пратэсты толькі ўзмоцняцца, калі мабілізацыя ўступіць «у поўныя правы».

«Калі да кожнага трэцяга або кожнага пятага пачнуць прыходзіць, тады гэта можа выліцца сапраўды ў сур’ёзнае супрацьстаянне», – адзначыў палітолаг.

Па словах палітолага, незадаволенасць цяпер адчувальная нават у лаяльных Пуціну слаях грамадства, бо мабілізацыя можа закрануць і іх, а сама «спецаперацыя» відавочна не ідзе паводле плану.

Таксама на незадаволенасць вайной накладваецца рэзкае пагаршэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыяй. У выніку чаго «да лістапада сітуацыя стане ахавай», накшталт той, якая ўжо была ва час Першай сусветнай вайны.

Аналітыка
«Нельга выключаць і дзяржаўнага перавароту». Што агульнага ў сённяшняй Расеі з лютаўскаю рэвалюцыяй
2022.03.20 08:00

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў