23 жніўня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 39 у Крупках прыязджалі супрацоўнікі АМАПу і збівалі «палітычных». Прычыны такой увагі да людзей, асуджаных да «хіміі» па палітычных матывах, невядомыя, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
«Палітычных па два чалавекі заводзілі ў ленпакой, ставілі да сценкі і малацілі кулакамі і дубінкамі. Запытваліся артыкул, а калі чулі «палітычны артыкул», то яны казалі: «Наш кліент» і малацілі. Некаторых «палітычных» нават ні разу не ўдарылі, а ў астатніх – ногі сінія», – распавялі сведкі праваабаронцам.
Паводле іх, палітвязняў таксама прымушалі крычаць «Люблю Лукашэнку, люблю АМАП».
Рабілі яны гэта нібыта на даручэнне начальніка ўстановы Мацука.
Паводле праваабаронцаў, у ПУАТ № 39 знаходзіцца прынамсі 14 палітвязняў.
Якуб Хруст belsat.eu