У Беларусі рэкордна скарацілася занятасць насельніцтва


За ліпень колькасць занятых у эканоміцы Беларусі знізілася на 9,6 тысячы. Гэта вынікае са звестак, апублікаваных 26 жніўня Нацыянальным статыстычным камітэтам.

Нафтан.
Фота: e-cis.info

У ліпені занятымі лічылася 4 млн 197,2 тысячы чалавек, у чэрвені – 4 млн 206,8 тысячы. Такім чынам, за месяц занятасць знізілася на 0,23 %.

У параўнанні з ліпенем 2021 года ўзровень занятасці ўпаў на 2 %.

Гэтае падзенне стала найбуйнейшым за 66 месяцаў запар пры параўнанні месяцаў год да году, адзначаюць BANKI24.BY.

У абсалютным выражэнні занятасць у эканоміцы скарацілася да ліпеня 2021 года на 85,9 тыс. чалавек і гэта самае вялікае змяненне за 65 месяцаў запар.

Аналітыкі звязваюць змяншэнне занятасці са старэннем насельніцтва і з адтокам працоўнай сілы за межы Беларусі.

Аналітыка
Не зламаныя дыскрымінацыяй. Як пачуваюцца беларусы ў эміграцыі пасля пачатку вайны
2022.08.26 18:58

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў