На стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага распачалі крымінальную справу


Супраць Сяргея Франчука, стрыечнага брата Вадзіма Кабанчука – намесніка камандзіра палка Каліноўскага, распачалі крымінальную справу за грубае парушэнне парадку (арт. 342 КК), паведамляюць праваабаронцы.

Сяргей Франчук. Скрыншот з відэа сілавікоў пасля затрымання

32-гадовы бабруец Сяргей Франчук мусіў выйсці на волю пасля 15 содняў адміністратыўнага арышту за непадпарадкаванне міліцыі, але застаўся за кратамі. Імаверна, з прычыны ўзбуджанай супраць яго крымінальнай справы.

Як паведамілі сваякі Сяргея пасля затрымання, яго забралі з кватэры бацькоў у Бабруйску, дзе ён жыў апошнім часам. Так, 9 жніўня, калі бацькі Сяргея былі на лецішчы, 5 чалавек з менскага АМАПу ўварвалася ў кватэру, ударылі Сяргея пісталетам па галаве, правялі вобшук, забралі мабільны тэлефон, ноўтбук і самога Сяргея Франчука.

На наступны дзень у тэлеграм-канале, блізкага да сілавікоў, было апублікаванае «пакаяннае» відэа з Сяргеем, у якім ён казаў, што «катэгарычным чынам» не ўхваляе дзеянняў брата і распавёў, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў Менску ў 2020 годзе. Таксама ён дадаў, што абражаў міліцыянтаў у чаце тэлеграм-каналу палка.

Раней на допыт у КДБ выклікалі стрыечную сястру намесніка камандзіра палка і ейнага мужа. Ім задавалі пытанні пра Вадзіма Кабанчука.

Hавiны
«Калі Расею не спыніць, Буча будзе паўтарацца». Размова з байцом батальёну Кастуся Каліноўскага
2022.04.09 09:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў