Большасць лідараў краінаў Афрыкі праігнаравала саміт Пуціна


На саміт Расея – Афрыка, што адбудзецца 27–28 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу, прыбылі толькі дзве траціны запрошаных кіраўнікоў афрыканскіх краінаў. Усяго ў мерапрыемстве пагадзіліся ўзяць удзел 17 прэзідэнтаў, піша выданне «The Moscow Times».

Саміт Расея – Афрыка ў 2019 годзе.
Фота: summitafrica.ru

Лідары краінаў Афрыкі ў большасці праігнаравалі запрашэнне Уладзіміра Пуціна на ўдзел у саміце Расея Афрыка. Крэмль даслаў запрашэнні ўсім 54 кіраўнікам незалежных краінаў кантыненту, але прыняць удзел пагадзіліся ўсяго толькі 17 прэзідэнтаў. Дэлегацыі 10 афрыканскіх краінаў узначаляць прэм’ер-міністры, а яшчэ 17 – віцэ-прэмʼеры або міністры. 5 краінаў будуць рэпрэзентаваныя амбасадарамі, яшчэ 5 адмовіліся ад удзелу.

На саміце Пуцін плануе сустрэцца з усімі прэзідэнтамі, якія прымуць удзел.

Саміт Расея Афрыка адбудзецца другі раз, першы прайшоў у 2019 годзе ў Сочы. Тады запрашэнне прынялі ўсе краіны, а 45 з іх даслалі дэлегацыі на чале з прэзідэнтамі і прэм’ер-міністрамі.

Аналітыка
Як Прыгожын браў пад кантроль краіны Афрыкі і ці можа такі сцэнар паўтарыцца ў Беларусі
2023.07.21 10:00

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў