Акцыя фонду беларускай салідарнасці: Падорым лета дзецям палітвязняў!


Трэба сабраць суму ў 23800 еўра. Да BYSOL на цяпер звярнулася 78 сем’яў, а ў іх агулам 119 дзяцей. На кожнага дзіцяці выдаткоўваюць па 200 еўра.

«Пачынаецца ліпень, а ў многіх дзяцей палітвязняў яшчэ не адбылося лета. Гэта высветлілася пасля апытанняў семʼяў палітвязняў. У многіх хапае фінансавых магчымасцяў толькі для таго, каб закрыць мінімальныя базавыя патрэбнасці», – звяртае ўвагу BYSOL.

Сабраная дапамога пойдзе на летнюю праграму для дзяцей палітвязняў: адукацыйныя праграмы, шахматы, маляванне; спартыўныя секцыі: басейн, тэніс, футбол; спартыўную і гульнявую амуніцыю: мячы, бегавыя красоўкі, гульні, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлікі, ватманы; экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры.

Падтрымаць збор можна па спасылцы.

Hавiны
Стрыжак пра канфлікт з «каліноўцамі»: для палка сабралі 40 тысяч еўра, яны адмовіліся
2022.07.18 20:29

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў