ААН: З пачатку вайны ва Украіне загінула 5237 мірных жыхароў


Прычынай большай часткі зафіксаваных выпадкаў гібелі або раненняў цывільных сталі выбухі, абстрэлы артылерыяй і ракетныя ўдары.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: synegubov / Telegram

Па дадзеных Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека за пяць месяцаў вайны, з 24 лютага 2022 года, ва Украіне загінулі 2019 мужчынаў, 1379 жанчынаў, 143 дзяўчынкі і 164 хлопчыка. Пол 41 дзіцяці і 1491 дарослага вызначыць немагчыма.

Параненыя ў выніку вайсковых дзеянняў 7035 чалавек, у тым ліку 1384 мужчыны, 1017 жанчынаў, 150 дзяўчатак, 215 хлопчыкаў, а таксама яшчэ 195 дзяцей і 4074 дарослых, чый пол невядомы.

У міжнароднай арганізацыі лічаць, што фактычныя лічбы могуць быць значна вышэй, паколькі шматлікія паведамленні ўсё яшчэ чакаюць пацверджання. Гэта датычна, напрыклад, Марыупалю (Данецкая вобласць), Ізюму (Харкаўская вобласць), Лісічанску і Севераданецку (Луганская вобласць).

Hавiны
«Вайна не зламала Украіну і не зломіць». Уладзімір Зяленскі выказаўся пра 5 месяцаў вайны
2022.07.24 18:09

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў