Супольнасць беларускіх «кібер-партызанаў» у Telegram анансавала самую маштабную ў гісторыю Беларусі кібератаку.
«Тэрарыстычны рэжым працягвае рэпрэсіі, ідуць пагромы грамадзянскай супольнасці, незалежных медыяў. Наш адказ – удар па карнай сістэме», – гаворыцца ў паведамленні.
«Кібер-партызаны» адзначылі, што праніклі на аб’екты рэжыму і адкрылі доступ да ўнутраных сетках.
«Уся адказнасць за наступствы кібератакі, парушэнне працы ведамстваў ляжыць на тыране і ягоных карных структурах», – заявілі яны.
Першыя вынікі яны абяцаюць падаць 26 ліпеня а 20:00.
МГ belsat.eu