Памёр Янка Запруднік – выбітны дзеяч беларускай эміграцыі


У ЗША на 96-ым годзе жыцця памёр Янка Запруднік (сапраўднае імя Сяргей Вільчыцкі) – найбуйнейшы культурніцкі дзеяч беларускай паваеннай эміграцыі, гісторык і публіцыст. Пра гэта паведамляе канал «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Даведка
Янка Запруднік

Янка Запруднік нарадзіўся 9 жніўня 1926 года ў мястэчку Мір на Гарадзеншчыны. Эміграваў у 1944 годзе. Скончыў Беларускую гімназію Імя Я. Купалы ў Вялікай Брытаніі, працаваў на шахтах. Атрымаў вышэйшую адукацыю на гістарычным факультэце Лювенскага ўніверсітэту (Бельгія). У 1957 годзе пераехаў у ЗША.

Быў адным з першых супрацоўнікаў радыё «Вызваленне» (пазней – Радыё Свабода) у Мюнхене, шмат гадоў узначальваў Нью-Ёрскае бюро.

Навуковая дзейнасць і публіцыстыка Янкі Запрудніка была прысвечана гісторыі Беларусі. Таксама ён быў вядомы і як паэт, пісаў пад псеўданімам Сяргей Ясень.

Акрамя таго, Янка Запруднік быў мецэнатам, ён падтрымліваў безліч беларускіх праектаў.

Дадалося відэа
Янка Запруднік – у Беларусі
2016.06.29 17:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў