Федэральная пракуратура Нямеччыны пачала «працэс назірання» за гвалтам у Беларусі. Што гэта значыць


У Нямеччыне цяпер не вядуць расследаванне адносна дзеянняў рэжыму Лукашэнкі, але рыхтуюцца да гэтага.

Ілюстрацыйнае фота. Затрыманні каля гатэлю «Юбілейны». Менск, Беларусь. 10 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат

Нямецкае выданне Der Tagesspiegel паведаміла 26 траўня аб арганізацыі Федэральным пракурорам Нямеччыны «працэсу назірання» за разгулам гвалту ў Беларусі. Прадстаўнік пракуратуры пацвердзіў выданню, што такі працэс ідзе.

Цяпер нямецкія пракуроры не вядуць расследавання адносна беларускіх падзеяў. Але «працэс назірання», тлумачыць выданне, гэта практычна папярэдняе следства – падрыхтоўчы этап, які можа стаць падмуркам будучых расследаванняў адносна беларускіх чыноўнікаў. Кіраўнікі дзяржаваў карыстаюцца шырокай недатыкальнасцю, аднак расследаванне можа закрануць і Аляксандра Лукашэнку, калі ён пазбавіцца ўлады.

Следства не тычыцца нядаўніх падзеяў, як то захопу самалёта «Ryanair». Яго распачалі паводле травеньскай заявы дзесяці беларускіх уцекачоў, якіх на радзіме арыштоўвалі пасля пратэстаў лета 2020 года. Адвакаты сцвярджаюць, што пераслед у справе аб гвалце супраць іх падабаронных можа ісці паводле ўніверсальнай юрысдыкцыі – то значыць, злачынствы такія, што за іх могуць караць і тады, калі злачынец і ахвяра не з’яўляюцца грамадзянамі Нямеччыны.

Hавiны
Нямеччына асудзіла відэа з «прызнаннем палоннага» Пратасевіча
2021.05.26 18:13

АА belsat.eu

Стужка навінаў