У Коўна адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму


Урачыстае адкрыццё помніка стваральніку сучаснага бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзію Дуж-Душэўскаму адбылося ў Коўна на Петрашунскіх могілках.

Цырымонія была прымеркаваная да 105-й гадавіны абвяшчэння БНР.

Урачыстае адкрыццё помніка стваральніку бел-чырвона-белага сцяга Дуж-Душэўскаму адбылося ў Коўна на Петрашунскіх могілках. Коўна, Літва. 25 сакавіка 2023 года.
Фота: Белсат
Фота: Белсат

На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацыяў і габрэйскай супольнасці.

Фота: Белсат
Фота: Белсат

Далучыліся да адкрыцця і нашчадкі беларускага дзеяча, праўнук Марыюс Дуж-Душэўскі са сваёй сям’ёй і ўнучка выратаванай Дуж-Душэўскім падчас вайны жанчыны Крысціна Расіцкайце.

Фота: Белсат
Фота: Белсат

Прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі загінулых беларусаў у барацьбе за свабоду. Падчас урачыстасцяў стаяла ганаровая варта ад клуба Літоўскіх стралкоў Vlado Putvinskio-Putvio.

Гісторыі
Клаўдзій Дуж-Душэўскі – чалавек, які ўмеў здзіўляць
2021.04.08 20:41

belsat.eu

Стужка навінаў