Дакументальны фільм «Šlach da voli»: Што абʼядноўвае беларусаў


Святочная прэмʼера. Чатыры натхняльныя гісторыі беларусаў і беларусак расказвае дакументальная стужка «Šlach da voli». Аб гэтым «Белсату» паведамілі ў «Free Belarus Center».

Па спасылцы ніжэй фільм дасяжны для прагляду, яго працягласць – 53 хвіліны 38 секунд.

25 сакавіка, адмыслова да 105-годдзя абвяшчэння БНР для аўдыторыі YouTube ва ўсім свеце адбылася прэмʼера дакументальнага фільму «Šlach da voli». Фільм падрыхтаваў «Free Belarus Center».

«Гэтая стужка пра беларусаў і беларусак – з рознымі думкамі і поглядамі, з рознымі лёсамі і шляхамі, з рознымі болевымі кропкамі і месцамі сілы. У фільме мы паспрабавалі даследаваць, што іх абʼядноўвае. Мы сабралі чатыры гісторыі асабістых шляхоў да волі – шчырых, шчымлівых, кранальных і вельмі натхняльных», – расказалі стваральнікі фільму.

У фільме ўзялі ўдзел праваабаронца, прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Андрэй Палуда, актывістка, сузаснавальніца «Беларускага Моладзевага Хабу», удзельніца «Каардынацыйнай Рады» Стася Гліннік, мастачка, фатографка і дызайнерка Караліна Палякова і рэжысёрка, актрыса і спявачка Паліна Дабравольская (Сhornabrova).

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў