Уначы 27 сакавіка Беларусь скароціць свой адрыў ад краінаў Еўропы. Але пакуль толькі на гадзінніку.
А 2:00 ночы суседнія краіны перавядуць час на гадзіну наперад, – на 3:00.
У выніку гэтага беларускі час зраўняецца з часам ва Украіне, Літве і Латвіі, а розніца, напрыклад, з польскім часам складзе адну гадзіну замест цяперашніх дзвюх – у Беларусі гадзіннік не пераводзіць. У тры гадзіны паводле польскага часу ў Беларусі будзе чатыры гадзіны, а не пяць, як узімку.
Беларусь з 2011 года адмовілася ад пераводу гадзіннікаў. У выніку гэтага ўзімку яна жыве паводле зімовага часу.
ПС belsat.eu