Пад Ірпінём у цяжкіх баях беларуская група знішчыла тры варожыя БМП. Пра гэта паведамляе батальён Кастуся Каліноўскага.
Пры гэтым, як паведамляецца, быў цяжка паранены адзін з байцоў батальёну – Зміцер Апанасовіч. Яго тэрмінова завезлі ў шпіталь, але выратаваць жыццё ў дактароў не ўдалося.
Гэта ўжо трэцяя ахвяра сярод беларускіх вайскоўцаў, якія абараняюць Украіну ад расейскай агрэсіі.
Раней у баі за горад Буча пад Кіевам загінуў 27-гадовы беларускі добраахвотнік Ілля Хрэнаў – пазыўны Ліцвін. Другім беларускім байцом, які загінуў за Украіну, стаў 31-гадовы Аляксей Скобля, пазыўны Тур.
ПС belsat.eu