Беларусы разбілі колькасна большыя сілы расейцаў у баях пад Кіевам


Байцы беларускага добраахвотніцкага батальёну ўзялі актыўны ўдзел у вызваленні ад расейскіх захопнікаў паселішча Лук’янаўка ў Кіеўскай вобласці Украіны. Відэа размовы з камбатам беларусаў апублікаваў батальён «Братэрства Дмытра Карчынскага».

Беларускі камбат у баях пад Кіевам.
Фота: Батальйон Братство Дмитра Корчинського / Facebook

Як адзначаецца, беларускія вайскоўцы штурмавалі ворага з адным танкам і двума БМП, колькасць праціўнікаў была ўдвая большая.

У выніку баёў беларусы здолелі не толькі выбіць ворага, але і захапіць частку тэхнікі, у тым ліку адзін танк. Пацярпелых сярод беларусаў няма.

«Чаго нам баяцца. Мы змагаемся за праўду. Мы вольныя людзі. Таму перамога за намі», – адзначыў беларускі камандзір з пазыўным Іваноў.

Ён папярэдзіў, што беларусы будуць ваяваць і супраць войскаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, калі тыя ўвойдуць ва Украіну, ды параіў ім здавацца ў палон.

Hавiны
Беларусы знішчылі пад Ірпінём тры расейскія БМП. Але загінуў беларускі вайсковец
2022.03.26 18:46

Нагадаем, што пад Ірпінём у цяжкіх баях беларуская група знішчыла тры варожыя БМП. Пры гэтым, як паведамляецца, быў цяжка паранены адзін з байцоў батальёну – Зміцер Апанасовіч. Яго тэрмінова завезлі ў шпіталь, але выратаваць жыццё ў дактароў не ўдалося.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў