Ад Японіі да Амерыкі: беларусы замежжа святкуюць Дзень Волі


Беларускія дыяспары з розных куткоў свету 25 сакавіка выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб адзначыць нацыянальнае свята – Дзень Волі. Паказваем, як гэта было.

БЕЛЬГІЯ

Беларуская дыяспара ў Антвэрпэне сабралася разам у Дзень Волі, каб напісаць лісты нашым палітвязням, пачытаць вершы беларускіх класікаў і разам праспяваць гімн «Пагоня». Таксама дыяспара абмеркавала дапамогу і падтрыманне ўкраінскага народу.

Дзень Волі ў Антвэрпэне. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: чытачы, Белсат
Дзень Волі ў Антвэрпэне. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: чытачы, Белсат
Дзень Волі ў Антвэрпэне. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: чытачы, Белсат

Беларусы ў Бруселі адзначылі 104-ы Дзень Волі разам з тымі, хто прыйшоў на плошчу каля Еўрапарламенту – з дзіцячымі калыскамі на акцыю салідарнасці з украінскім народам «Абараніце і захавайце ўкраінскіх дзяцей!».

Дзень Волі ў Бруселі. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: чытачы, Белсат
Дзень Волі ў Бруселі. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: чытачы, Белсат

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ

Беларусы ў Лондане ў Дзень Волі выйшлі на акцыю дзеля падтрымання Украіны на Трафальгарскую плошчу.

«Украіна моцная духам, людзі ваююць за сваё права на жыццё. Але гэта вайна, крывавая і бязлітасная – патрэбная дапамога цяпер, а не заўтра! Усе разам мы зможам спыніць вайну і захаваць Украіну», – кажуць удзельнікі акцыі.

Дзень Волі ў Лондане. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: чытачы, Белсат
Дзень Волі ў Лондане. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: чытачы, Белсат

НАРВЕГІЯ

У Дзень Волі беларусы Нарвегіі таксама прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці з Украінай. Украінская супольнасць праводзіць штодзённыя дэманстрацыі ў Осла, у іх бяруць удзел і беларусы.

Дзень Волі ў Осла. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: чытачы, Белсат
Дзень Волі ў Осла. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: чытачы, Белсат

ІЗРАІЛЬ

У Тэль-Авіве з нагоды святкавання Дня Волі правялі канцэрт.

Дзень Волі ў Тэль-Авіве. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: чытачы, Белсат

Таксама акцыя прайшла ў ізраільскім горадзе Ашдод, адным з найстарэйшых гарадоў свету. Там ужо шосты год адбываецца акцыя «Дзень Волі Ля Мора». У гэты дзень да помніку народнаму паэту Беларусі Янку Купалу ўскладаюцца жывыя кветкі.

Дзень Волі ў Ашдодзе. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: чытачы, Белсат

ЯПОНІЯ

У Японіі на Дзень Волі адбыўся адзіночны пікет ля падножжа гары Тэнно пад Кіёто.

Дзень Волі ў Японіі. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: чытачы, Белсат

ПОЛЬШЧА

У Беластоку беларусы завяршылі Дзень Волі канцэртам у Беластоцкім лялечным тэатры. На імпрэзе да 104-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі выступіў Вольны хор – ікона беларускіх пратэстаў 2020–2021 гадоў, а таксама гурт «NaviBand» і Зміцер Вайцюшкевіч. Перад канцэртам таксама прамаўляла Святлана Ціханоўская.

Дзень Волі ў Беластоку. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Дзень Волі ў Беластоку. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Беларусы польскага гарадка Шчэцін таксама адсвяткавалі Дзень Волі.

Дзень Волі ў Шчэціне. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: чытачы, Белсат

ЗША

Беларусы ў ЗША выйшлі на Дзень Волі ў Нью-Ёрку.

Дзень Волі ў Нью-Ёрку.
Фота: twowhitestripes/ Twitter
Фота
Беларускія, украінскія і літоўскія сцягі: як святкуюць Дзень Волі ў Вільні
2022.03.25 18:27

АД belsat.eu

Стужка навінаў